Home

Advertisement

камент

  • Feb. 2nd, 2010 at 7:42 PM
1
Камент вось на гэты допіс)) дакладней на гэтыя радкі :

"З.Ы. и вот еще...вас когда-нибудь тянуло неведомой незримой силой к людям, которых вы плохо знаете. Вам хотелось сказать: "Чувак! Мы с тобой будем охуенными друзьями! Я знаю! Я точно знаю!"???"

Так) Трошкі іншымі словамі, але сэнс 100%вы! :)

універскае

  • Jan. 28th, 2010 at 4:12 PM
1
Ну вось, яшчэ нават ня скончыўся універ, а ўжо ўспамінаюцца розныя сьмешныя моманты, якія асабліва грэюць душу  за якія асабліва сорамна))
Ня ведаю чаму, але неяк нечакана і яскрава паўсталі перад вачыма пары па X (не жадаю тут пакуль называць))..  
Дык во-ось, выкладчык, калі правяраў прысутнасьць, так уважліва ўчытваўся ў імёны студэнтаў, што, здаецца, не заўважаў анічога навокал. :) Прачытае імя, падыме вочы, праверыць, ці ёсьць такі, наступнае чытае і г.д.  А ў той час, пакуль ён учытваўся, паціху зьнікалі тыя, каго ён ужо праверыў)) Проста займалі стратэгічную пазіцыю ля адчыненых дзьвярэй і-і.. ногі-ногі-ногі!)) нехта ў аўдыторыі пачынаў хіхікаць, а выкладчык, здаецца, анічога і не заўважаў..  Як зараз памятаю, былі тыя пары ўвечары, нейкія зусім не цікавыя, прысутнасьць уплывала на залік, а праз паўгадзіны пасьля пачатку у мяне былі танцы... і што рабіць? ну вядома што))
Колькі разоў усё атрымоўвалася ідыяльна) але аднаго разу мы з аднагрупніцай не разлічылі ды-ы зрабілі ногі ў вузенькія дзьверы адначасова) шмат хто засьмяўся)) але выкладчык, здаецца, і не заўважыў.. пакуль мы прыслухоўваліся, ці ўсё нармалёва, яшчэ дзьве дзяўчыны таксама не разлічылі, накіраваліся ў вузенькія дзьверы адначасова, ды-ы з грохатам паваліліся на падлогу)) здаецца, засьмяяліся усе)) мы дарэчы таксама)) але выкладчык.. ну вы ведаеце))
Што самае для мяне дзіўнае, той залік я здала)))
1
Ідэя стырына ў Сашы. Можна лічыць гэта працягам флэш-мобу, але у мяне трошкі іншае)
Карацей, таму, хто тут пакіне камент я напішу, чаму ён мне падабаецца) Больш аніякіх умоваў)
Калі нехта не зарэгіны ў жж, пішыце-пазначайцеся ці неяк дайце мне ведаць, што гэта вы)

п.с. таму, каго ня ведаю ў жыцьці ці хоць неяк праз інтэрнэт, наўрацьці змагу што-небудзь напісць :)

Jan. 18th, 2010

  • 10:33 PM
1
Одним ухом приходится слушать этот бред на ОНТ.. Тема какой-то там болтологической передачи – что-то типа «что делать, чтобы снизить уровень алкоголизма».. рассуждают о низкой духовности, отсутствии моральных ценностей, цели в жизни и т.д.. мол чудотворная икона поможет, кружки по интересам, бабка-шептуха и т.д… бред!.. единственное, что поможет – высокие цены. Почему, когда наши приезжают в США, большинство бросает курить? Резко возросли моральные ценности?.. смешно.. более 10$ пачка.. только что государству это не выгодно (производство и продажа спиртного - огромная статья дохода), да и не безопасно.. а то вдруг все начнут думать..

Jan. 12th, 2010

  • 3:16 PM
1
Фрэнд за фрэндам далучаюцца да livelib.ru. Сайт, на першы погляд, даволі слушны (дакладней ідэя слушная, але як рэалізавана пакуль падабаецца ня вельмі))) --> далучаюся й я) Ня вельмі люблю статыстыку (хоць і не магу жыць бяз лічбаў і матэматыкі))), але ўсё ж цікава ўзгадаць, што я за жыцьцё прачытала... :)
Будзе час - буду ўзгадываць і дадаваць

Jan. 7th, 2010

  • 6:25 PM
1
"Убираем точечную обводку в FireFox, которая появляется при клике" -> Google Tranclate (RU >> EN) -> "Harvesting scatter stroke in FireFox, which appears when you click" -> Google Tranclate (EN >> RU) -> "Лесозаготовки разброс инсульта в FireFox, которое появляется при нажатии кнопки" :))

:)

  • Jan. 5th, 2010 at 11:41 PM
1
 

Dec. 21st, 2009

  • 11:49 PM
1
Сёньня на другім заліку пасьля маіх словаў "Не заўважыла, бо гэта было напісана на беларускай, а да гэтае мовы не магу  падыходзіць цьвяроза й аб'ектыўна, бо вельмі-вельмі люблю.. " выкладчыца пачала размаўляць па-беларуску і паставіла залік :)))
Прыемна!.. :))) 

нід хэлп)

  • Dec. 2nd, 2009 at 9:08 PM
1
Дадзена пасьлядоўнасьць: 160, 208, 288, 432, х, 1296, 2592, 5616, 12960,...
Знайсьці х.


Nov. 28th, 2009

  • 12:32 AM
1
Dear фрэнды, мо, хто можа на час пазычыць слушныя кніжкі па C# ці/ і Шаблонам праектаваньня? (папяровыя)) На расейскай ці ангельскай - doesn't matter. Была б вельмі-вельмі ўдзячна))

Oct. 7th, 2009

  • 11:13 PM
1
Сёньня мне задалі такую задачку:

У пакоі ёсьць 3 лямпачкі. У іншым пакоі - да кожнай зь іх па аднаму выключальніку. Невядома які выключальнік да якой лямпачкі. Вы - у пакоі з выключальнікамі. У пакой з лямпачкамі можна ўвайсьці толькі 1 раз. Як вызначыць, якая лямпачка ўключаецца якім выключальнікам?

Дакладна ня ведаю, колькі хьвілін я над ёй думала, але паралельна пасьпела пачуць, што гэтую задачку задаюць на суразмоўях у Microsoft. :))

п.с. адказ:
Уключыць першы выключальнік. Трошкі пачакаць. Выключыць. Уключыць другі. Увайсьці ў пакой. Тая, якая гарыць, - да другога выключальніка, цёплая/ гарачая - да першага, халодная - да трэцяга. :)
1
У большасьці маіх самых блізкіх сяброў, а таксама ў тых, каму проста пашанцавала :), ёсьць па такой вось пчолцы (мухі/ камарыку у залежнасьці ад колеру :)):



Ня гледзячы на тое, што за сваё жыцьцё зрабіла й падаравала іх даволі шмат (дзякуй усім тым цудоўным людзям, што сустракаліся!), але…  але тое, што здарылася ўчора падаецца амаль неверагодным!..

 … бягу я па Кульман… гляджу – наперадзе незнаёмая дзяўчынка год 8-9… а на ранцы – мая пчолка!... Напэўна, ніколі не змагу перадаць словамі, што я адчула… сказаць “нечакана” – нічога не сказаць, сказаць “прыемна” – тым больш… :)

no comment...

  • Sep. 18th, 2009 at 9:21 AM
1
... канешне, разумею, што часам я сапраўдная бляндынка...  але каб блытаць "Save" і "Send" !.. :( 

Sep. 17th, 2009

  • 7:27 AM
1
... чамусьці вырашыла запосьціць мой пераклад на ангельскую верша Багдановіча "Па-над белым пухам вішняў"... Хай будзе й тут :)

Dе lа musique аvant tоutе chose.
Р. Vеrlаinе)


Above the white down of the cherries,
As if a small piece of blue sky,
Flutters, trembles quick and airy
A blue-winged small butterfly.

In neighborhood the land and air
Is in the strings of golden sun,
The butterfly is playing near
So that you hardly hear one.

The song is flying, waving, flowing,
A quiet and clear hymn for spring,
Or is my heart so humming, crooning
This tuneful song inside of me?

Is it the wind in grass that whisper?
Or may be cane so dry and high
Is making noise near the river.
You’ll never guess, don’t even try.

You’ll never understand this link,
You’ll never get to know, find out,
These sounds don’t let me even think,
Are flying, trembling as a rout.

The song is flying, waving, flowing,
To free and wide world and your head.
But who will hear it, catch this blowing?
It could be only the poet.

p.s. арыгінал

Sep. 10th, 2009

  • 4:55 PM
1
сумна... та-ак сумна, што хочацца плакаць...  адна з самых файных дзеўчын нашае групы застаецца ў зша... 
1
Вельмі люблю вышыню.... Пашанцавала амаль кожны дзень бачыць праз вакно вось такі Менск:



=)

Sep. 9th, 2009

  • 6:51 PM
1
Вось за што люблю сетку крамаў "5ты элемент":  



Ідзеш па Менску - настрой уздымаецца. :)))

...

  • Sep. 3rd, 2009 at 7:58 PM
1
 падумалася... як, відаць, замежныя госьці Менску любяць гатэль "YUBILEYNAYA"... :)

:)

  • Sep. 2nd, 2009 at 11:12 PM
1
Фраза дня от одной сотрудницы: 
"Я, межу прочим, девушка приличная и матом вне работы не ругаюсь". :)